Румас заявіў, што разлічвае на дапамогу Нямеччыны ў прасоўванні стасункаў Беларусі і ЕЗ


Прэмʼер-міністр Сяргей Румас разлічвае, што новы амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр будзе прасоўваць добрыя стасункі Беларусі і ЕЗ. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Разлічваю, што вы на сваёй пасадзе будзеце прасоўваць добрыя стасункі, якія ў нас апошнім часам складваюцца з Еўразвязам. Нямеччына адыгрывае ключавую ролю ў ЕЗ, і, вядома, ад вагі Нямеччыны шмат у чым залежыць палітыка Еўразвяза», – адзначыў Сяргей Румас на сустрэчы з амбасадарам.

Кіраўнік ураду выказаў спадзеў, што эканамічная складнік будзе прыярытэтам у працы новага амбасадара Нямеччыны. Сяргей Румас звярнуў увагу, што ў Беларусі працуюць больш за 300 кампаніяў з удзелам нямецкага капіталу, Нямеччына традыцыйна ёсць буйным гандлёвым партнёрам Беларусі. Разам з тым ён лічыць, што ў «гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных дачыненняў Беларусі і Нямеччыны ёсць яшчэ вялікі патэнцыял».

Hавiны
«Цяжкія гады ў стасунках Беларусі і ЕЗ прайшлі». Менскі форум у чатырох галоўных тэзісах
2018.11.22 20:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў