Румас: у Беларусі няма ніякіх прыватызацыйных спісаў


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што ў Беларусі няма прыватызацыйных спісаў, аднак любое прадпрыемства ў краіне можа быць прыватызаванае, калі інвестар прынясе «нешта новае, чаго не можа даць дзяржава». Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

Падчас інвестыцыйнага саміту Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця ў Лондане 22 лістапада Сяргей Румас пракаментаваў заклапочанасць з боку інвестараў адносна таго, што ў Беларусі вялікая доля дзяржаўнага сектара і недастаткова хуткімі тэмпамі ідуць прыватызацыйныя працэсы. Кіраўнік урада звярнуў увагу, што доля дзяржсектара – 45%, але яшчэ 10 гадоў таму яна была 55%.

Як падкрэсліў Румас, урад Беларусі гатовы разглядаць прапановы па прыватызацыі любога прадпрыемства, калі гэта пойдзе яму на карысць і палепшыць ягоную працу.

«Мы радыя любому інвестару – гэта могуць быць як праекты «грынфілд», так і ў сферы прыватызацыі. У нас у Беларусі няма ніякіх прыватызацыйных спісаў. Кіраўнік нашай дзяржавы неаднаразова казаў, што любое дзяржаўнае прадпрыемства можа быць прыватызаванае. Мы гатовыя разглядаць канкрэтныя прапановы інвестараў па любому прадпрыемству, калі яны дапамогуць палепшыць дзейнасць прадпрыемства, інвестар можа прынесці нешта новае, чаго не можа даць дзяржава», – сказаў Сяргей Румас.

Прэмʼер-міністр запэўніў, што ўрад гатовы вельмі ўважліва вывучыць усе такія прапановы інвестараў.

Hавiны
Румас: мы па-ранейшаму зацікаўленыя ў прыватызацыі Белінвестбанку
2019.11.22 21:11
  • Раней СМІ паведамлялі, што ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця чакаюць ад уладаў Беларусі прагрэсу ў прыватызацыйных здзелках. У адваротным выпадку банк можа перагледзець сваю стратэгію на працу з беларускім дзяржсектарам у будучыні.
Hавiны
Сяргей Чалы: Беларусі патрэбна буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя
2019.10.10 19:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў