Румас: сярэдні заробак беларусаў перавысіў «папіццот»


Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br 1074 (каля $ 517). Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў 22 траўня.

Прэм’ер-міністр таксама заявіў, што рэальныя даходы беларусаў у I квартале прыраслі на 7,3 %. Пры гэтым рэальныя заробкі выраслі на 7,8 %, у тым ліку ў бюджэтнікаў – на 6,8 %, піша БелТА.

Разам з тым Сяргей Румас прызнаў, што ў Беларусі ёсць яшчэ прадпрыемствы, дзе сярэдні заробак не дасягае і Br 400.

«Да канца I паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна», – сказаў ён.

Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на своечасовую выплату зарплаты і запатрабаваў жорсткі кантроль за арганізацыямі, якія дапускаюць пратэрміноўку. Паводле яго, па кожным факце пратэрмінаванай запазычанасці дырэктары прадпрыемстваў будуць неадкладна прыцягвацца да адказнасці.

Hавiны
У Белстаце распавялі, чаму не ўсе беларусы атрымліваюць абяцаны сярэдні заробак
2019.04.17 09:35

Прызнаў прэм’ер і той факт, што на некаторых прадпрыемствах рост заробкаў абганяе рост прадукцыйнасці працы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў