Румас разлічвае, што Беларусь зможа дамовіцца з Расеяй наконт зніжкі на газ


Раней у расейскім урадзе казалі, што падставаў для перагляду цэнаў на газ для Беларусі няма.

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас лічыць, што Беларусь мае вялікія шанцы дамовіцца з Расіяй аб справядлівай цане на газ. Такое меркаванне ён выказаў 14 траўня журналістам па выніках дакладу кіраўніку дзяржавы, піша БелТА.

«У нас ёсць усе падставы паказаць на лічбах, што цана $ 127 па даходнасці для »Газпрома« перавышае даходнасць ягоных паставак у краіны далёкага замежжа», – сказаў прэмʼер-міністр.

Паводле Румаса, на травень запланаваныя перамовы па пытанні цаны на газ з расейскім «Газпромам», беларускі бок будзе прадстаўляць амбасадар Уладзімір Сямашка.

  • Нагадаем, 14 красавіка падчас перамоваў лідараў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заклікаў адаптаваць цану на газ да змены эканамічнай кан’юнктуры, якая адбылася ў выніку пандэміі. «Відавочна, што пры такім рэзкай змене эканамічнай канʼюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў – падʼёмным для спажыўцоў», – падкрэсліў Лукашэнка. Ён у гэтай частцы звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну, каб можна было аператыўна разгледзець гэтае пытанне.
  • Каментуючы прапанову Лукашэнкі, у Крамлі заявілі, што пытанне цаны на газ для Беларусі мусіць абмяркоўвацца на ўзроўні экспертаў. Пазней, 29 красавіка, міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак паведаміў, што перагляд цаны паставак газу ў Беларусь на 2020 год не прадугледжваецца. «Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнутыя дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года», – падкрэсліў ён.
  • Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане $ 127 за тысячу кубаметраў. З канца 2018 года Лукашэнка патрабаваў ад Расеі зніжкі на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці, аднак у Крамлі заяўлялі, што Беларусь не можа на гэта разлічваць без рашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў