Румас разлічвае на вырашэнне нафтавай спрэчкі з Расеяй


У Маскве прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў з кіраўніком урада РФ Міхаілам Машусціным нафтавыя спрэчкі. У сваю чаргу прэмʼер Расеі акцэнтаваў увагу на інтэграцыйных пытаннях, адзначыла ў Facebook прэсавы сакратар ураду Беларусі Аляксандра Ісаева.

Прэмеʼр-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з сваім расейскім калегам Міхаілам Машусціным выказаў спадзяванне што праблема з пастаўкамі нафты ў Беларусь будзе вырашана ў бліжэйшы час з улікам падзення сусветных коштаў на нафту.

«Сітуацыя ў апошні час змянілася і кошты на нафту ўпалі. У сувязі з гэтым беларускі бок агучыў новую прапанову для нафтавых кампаніяў, якую расейскі бок прыняў і паабяцаў на працягу некалькіх дзён правесці кансультаванне з нафтавымі кампаніямі», – сказаў Сяргей Румас.

У сваю чаргу Міхаіл Мішусцін адзначыў, што Беларусь для Расеі з’яўляецца саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе споўнілася 20 гадоў з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

«Перакананы, што ў новым дзесяцігоддзі атрымаецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял дамовы», – дадаў расейскі прэмʼер.

Раней прэс-служба ўраду РФ адзначала, што падчас перамоваў плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў расейска-беларускага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы.

Што да паставак нафты з Расеі, вядома, што некалькі расейскіх кампаніяў аформілі маршрутныя даручэнні на перапампоўванне ў сакавіку па нафтаправодзе 177 тысячаў тон нафты на «Нафтан» і 31 тысячу тон сыравіны на Мазырскі НПЗ. Паводле «Транснефть», гэтыя заяўкі паступілі яшчэ ў сакавіку, але да гэтага часу яны не аформленыя.

Hавiны
Кампаніі Гуцэрыева застаюцца адзінымі расейскімі пастаўляльнікамі нафты ў Беларусь
2020.03.10 14:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў