Румас раздаў сваім намеснікам гарады і раёны


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас распараджэннем № 230р замацаваў за сваймі намеснікамі 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва ад 80 тыс. чалавек. Зроблена гэта, як паведамілі ў Савеце міністраў, для эфектыўнага ўзаемадзеяння нацыянальных і мясцовых уладаў у пытанні іх паскоранага развіцця.

Гэтак, першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Турчын замацаваны за Мазырскім і Лідскім раёнамі, Уладзімір Дворнік – за Бабруйскам і Бабруйскім раёнам, Уладзімір Кухараў – за Барысаўскім, Маладзечанскім і Салігорскім раёнамі, Ігар Ляшэнка – за Наваполацкам, Аршанскім і Полацкім раёнамі, а Ігар Петрышэнка – за Пінскам, Баранавічамі, Пінскім раёнам і Баранавіцкім раёнамі.

Hавiны
Аршанскі ільнокамбінат абавязалі супрацоўнічаць з кампаніямі кшталту IKEA, Wallmart, Inditex
2019.02.01 16:53

Віцэ-прэм’еры мусяць дапамагаць аблвыканкамам выпрацоўваць эфектыўныя меры для паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў, а таксама стварэння дадатковых умоў іх устойлівага эканамічнага росту. Яны павінны вырашаць і кантраляваць пытанні падрыхтоўкі і рэалізацыі планаў развіцця замацаваных тэрыторый, удзельнічаць у ацэнцы чаканых вынікаў.

Акрамя таго, намеснікі прэм’ера будуць прымаць меры для ўрэгулявання спрэчных пытанняў падчас рэалізацыі планаў развіцця падкантрольных гарадоў і раёнаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў