Румас – пра паглыбленне інтэграцыі з Расеяй


Беларусь і Расея могуць падпісаць праграму дзеянняў дзеля інтэграцыі ў верасні. Пра гэта 23 жніўня заявіў беларускі прэм’ер Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Як адзначыў прэм’ер-міністр, праграма налічвае 66 пунктаў, якія практычна ўсе ўзгодненыя.

Аб’ектыў
Інтэграцыю адклалі, роўмінг абяцаюць скасаваць. Вынікі перамоваў Лукашэнкі і Пуціна
2019.07.18 21:23

«Дамова ахоплівае ўсе сферы эканомікі, сацыяльныя пытанні і накіраваны на далейшае паглыбленне інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй», – сказаў Румас.

У праграме закладзеная канцэпцыя, якая мае на ўвазе выкананне прынцыпу «дзве краіны – адзін рынак». Па гэтай праграме да 1 лістапада плануецца распрацаваць каля 28 дарожных карт, якія будуць прадугледжваць пералік мераў па стварэнні агульных рынкаў у галінах эканомікі.

Hавiны
Лукашэнка хоча пачакаць з інтэграцыяй да снежня
2019.07.18 15:56

Для субʼектаў гаспадарання гэтая праграма перадусім азначае роўныя ўмовы па энерганосьбітах, падатковай нагрузцы, рэгулятарных патрабаваннях.

18 ліпеня кіраўнік Беларусі на перамовах з Уладзімірам Пуціным прапанаваў зняць усе праблемныя пытанні ў дачыненнях паміж краінамі да 20-годдзя саюзнай дамовы, то бок да снежня 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў