Румас паабяцаў апублікаваць праграму інтэграцыі з Расеяй, «каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту»

Праект праграмы інтэграцыі з РФ будзе прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы ўжо 27 жніўня, а пасля зацвярджэння яе апублікуюць у адкрытым доступе.Пра гэта заявіў Сяргей Румас у праграме «Размова ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».