Румас назваў умову інтэграцыі з Расеяй


Далейшая інтэграцыя Беларусі ды Расеі магчымая толькі разам з развязаннем найвастрэйшых пытанняў двухбаковай беларуска-расейскай эканамічнай супрацы. Пра гэта 19 лістапада заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас перад пачаткам пасяджэння Савету Міністраў дзвюх краінаў.

Беларускі прэм’ер адзначыў, што туману ў дачыненнях няма, перадае БелТА.

Аб’ектыў
Лукашэнка прыгразіў, што глыбейшай інтэграцыі з Расеяй можа не адбыцца
2019.11.17 21:27

У сваю чаргу кіраўнік расейскага ўраду Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што паміж Беларуссю і РФ «хапае сістэмных пытанняў, якія яшчэ стрымліваюць узаемны гандаль, інвестыцыі», піша РИА «Новости».

Паводле яго, гэта датычыць як расейскага боку, гэтак і беларускага. Гаворка ідзе пра ўмовы субсідавання, крэдытавання і фінансавыя дачыненні, доступ да дзяржаўных закупках.

Hавiны
Расейскі дэпутат сумняецца ў саюзніцтве Лукашэнкі
2019.11.18 10:30

Мядзведзеў адзначыў неабходнасць шукаць кампрамісы, узаемапрымальныя рашэнні, імкнуцца, каб кампаніі былі ў раўнапраўных і спрыяльных умовах. Таксама ён заклікаў нарошчваць пастаўкі тавараў сумеснай вытворчасці на рынкі трэціх краін.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў