Румас назваў памер заробкаў і пенсіяў у 2019 годзе


Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Румас. Фота – Аляксей Нікольскі/ITAR-TASS/Forum

28 жніўня ў Менску адбылося пасяджэння ўраду, на якім абмяркоўваліся прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэт Беларусі на 2019 г., а таксама праект новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.

Падчас паседжання кіраўнік ураду Сяргей Румас назваў памер заробкаў і пенсіяў у 2019 годзе.

«На 2019 год урад вызначыў для сябе задачу дамагчыся ўзроўню заробкаў у бюджэтнай сферы не менш за 80 % ад сярэдняга заробку па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшы за 40 % ад сярэдняга заробку па краіне», – заявіў Сяргей Румас.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары