Румас і Макей сустрэліся з еўракамісарам Ганам


Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні Ёганэс Ган сустрэўся ў Менску з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем.

Падчас сустрэчы Гана з Румасам кіраўнік беларускага ўраду адзначыў пазітыўнае гандлёва-эканамічнае ўзаемдзеянне з ЕЗ, а таксама супрацу ў межах праекту па рэгуляванню нелегальнай міграцыі. Таксама Румас адзначыў важнасць удзелу краіны ва «Ўсходнем партнёрстве»:

«Мы перакананыя, што гэтая праграма павінна працаваць на карысць устойлівага эканамічнага развіцця нашага рэгіёну і служыць згладжвання раздзяляльных лініяў, якія ўзнікаюць. У наступным годзе гэтая ініцыятыва адзначае 10-годдзе. Лічу, што нам варта ўзмацніць яе здольнасць прыносіць канкрэтныя эканамічныя вынікі. У сувязі з гэтым для нас актуальным з’яўляецца пытанне заключэння пагаднення паміж Беларуссю і Еўразвязам».

Ган таксама асобна сустрэўся з Макеем. Як паведамляе сайт МЗС, падчас перамоваў абмяркоўваліся прыярытэты супрацы на 2018-2020 гады, спрашчэнне візавага рэжыму, далучэнне Беларусі да WTO, «Усходняе партнёрства» ды іншыя еўрапейскія праекты.

Ёганэс Ган прыляцеў у Менск, каб прыняць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў