Румас анансаваў рынкавую праграму развіцця канкурэнцыі


У Беларусі з’явіцца рынкавая праграма развіцця канкурэнцыі. Дакумент распрацоўвае ўрад краіны, распавёў прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас, пра гэта піша БелТА.

«Самы важны дакумент, распрацаванне якога мы завяршаем, – гэта праграма развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновы перыяд. Гэта задача адначасова і вельмі складаная, і вельмі важная для нас», – заявіў Сяргей Румас.

Канцэпцыя праграмы прадугледжвае адмену рэгулявання і скасаванне барʼераў для прыватнай ініцыятывы.

«Першае – адкрыццё рынкаў і зніжэнне долі дзяржавы там, дзе гэта эканамічна мэтазгодна і не супярэчыць эканамічнай бяспецы. Гэтыя працэсы павінны суправаджацца адпаведным зніжэннем барʼераў для бізнесу. Другое – абарона асноваў і прынцыпаў канкурэнцыі дзяржаўнымі органамі ўсіх узроўняў, адвакатавання канкурэнцыі ў краіне», – распавёў Сяргей Румас.

Што перашкаджае Лукашэнку падняць сяло?

Зрэшты, развязаць прыватную ініцыятыву меркавалася і падчас прыняцця Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга бізнесу «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва». Дакументы падобнага кшталту і раней прымаліся на высокім узроўні.

Што да іншых дзяржаўных праграмаў, то мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай галіны, праграма адраджэння вёскі праваліліся, а гэта прызнаў і кіраўнік краіны.

Сяргей Чалы: Беларусі патрэбна буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары