Румас агучыў страты Беларусі праз падатковы манеўр Расеі


У 2019 годзе страты Беларусі праз падатковы манеўр у Расеі склалі 330 мільёнаў долараў. Такую лічбу агучыў прэм’ер-міністр Сяргей Румас на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні эфектыўнай працы паліўна-энергетычнага комплексу краіны, піша БелТА.

«Для Беларусі ў 2019 годзе агульныя страты сумарна склалі каля 330 мільёнаў долараў ЗША, у тым ліку страты бюджэту – 130 мільёнаў долараў, страты нафтаперапрацоўчых заводаў – амаль 200 мільёнаў», – адзначыў Сяргей Румас.

З 2019 года Расея распачала другі этап падатковага манеўру. Захада прадугледжвае паэтапнае абнуленне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку падатковы манеўр прывядзе да таго, што з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Раней агучвалася, што бюджэтныя страты праз расейскі падатковы манеўр у 2019 годзе могуць скласці Br 630 млн. Пра гэта 13 снежня паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Hавiны
Лукашэнка пра расейскі падатковы манеўр: Трэба перафарматаваць унутраную і вонкавую палітыку
2018.12.17 11:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў