Рух Маці-328 сабраўся каля Палаты прадстаўнікоў. А 14:00 – мітынг ОНЛАЙН


Прадстаўніцы Руху Маці-328 аб 11:30 сабраліся каля Палаты прадстаўнікоў. Санкцыяваны мітынг праходзіць ў Кіеўскім скверы ад 14:00 да 16:00. Паводле падліку #controlby у акцыі бяруць удзел 70 чалавек.

У акцыі ўзялі ўдзел дзясяткі сваякоў асуджаных паводле артыкулу 328, перадае карэспандэнтка belsat.eu.

Удзельніцы руху агучылі зварот да дэпутатаў з заклікам паслабіць адказнасць за 328 «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу. Таццяна Канеўская, адна з лідарак Маці-328, заявіла пра свой удзел у парламенцкіх выбарах.

Удзельніца акцыі прынесла партрэт свайго сына, які асуджаны па 328-му артыкулу КК. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Лідаркі Руху Маці 328 Ларыса Жыгар і Таццяна Канеўская. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Маці 328 прынеслі абутак сваіх асуджаных дзяцей. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Родныя зняволеных паводле 328 «наркатычнага» артыкулу патрабавалі сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі Саўміну ў справе зменаў у Крымінальным кодэксе.

Галоўныя патрабаванні ранейшыя: сустрэча з кіраўніком краіны і рэформа, у выніку якой для асуджаных паводле 3 і 4 частках артыкулу 328 будзе змекчанае пакаранне і прадугледжаная амністыя.

Hавiны
Маці-328: Калі ўлады нас зноў не пачуюць, мы зладзім Майдан
2019.04.29 10:48
  • 19 красавіка ў Пасланні да народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амністыі асуджаным па «наркатычным» артыкуле «не будзе ніколі». Разам з тым, ён адзначыў, што пакаранне можа быць зменшанае ў персанальным парадку для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў. Ён паабяцаў «вярнуцца да гэтага пытання» і абмеркаваць тэму з праваахоўнікамі яшчэ раз.
Удзельнікі акцыі. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў