Руды: Кіраўнік кітайскай карпарацыі прыляцела ў Менск, 40 хвілін трыбушылі яе рэчы


Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды распавёў, як у Беларусі «вітаюць» патэнцыйных замежных інвестараў.

На нарадзе па прыярытэтах вонкавай палітыкі Беларусі амбасадар выказаўся пра перашкоды развіццю эканамічных стасунках Беларусі і Кітаю, перадае тэлеканал «АНТ».

«Прэзідэнт найбуйнейшай турыстычнай карпарацыі Кітая, салідная дама, прыляцела ў Менск. Як яна потым распавядала мне асабіста, яе ля трапа сустрэлі з таблічкай «віп», потым адвялі ў асобны пакой і сорак хвілін трыбушылі рэчы, пералічвалі кожную купюру ў кашальку, пераправяралі ўсе файлы ў яе асабістым кампʼютары. Праз два месяцы прыляцела яе працоўная група з журналістамі. І зноў галоўнае ўражанне ад краіны – гадзінныя праходжанні пашпартнага і мытнага кантролю. І гэта праз віп-канал», – распавёў Кірыл Руды.

Каб палепшыць сітуацыю, амбасадар прапануе ў адносінах паміж краінамі зрабіць 2018 годам турызму – са спрошчаным кантролем, а таксама пашырыць вывучэнне кітайскай мовы ў Беларусі.

На нарадзе адзначылі, што летась колькасць кітайскіх турыстаў дасягнула 122 млн асобаў. Да Беларусі даехалі 20 тыс.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў