Рубель, пасля ўмацавання за апошнія тыдні, саслабеў у дачыненні да амерыканскай валюты


На гандляваннях валютна-фондавай біржы па выніках 21 верасня беларускі рубель крыху патаннеў у дачыненні да амерыканскага долара і еўра. Але адбываецца гэта на тле падзення курса расейскага рубля. Таму ў выніку кошык валют, які фармуецца з вышэйзгаданых валют, застаўся фактычна на тым самым узроўні.

На працягу некалькіх тыдняў беларускі рубель умацоўваўся да замежнай валюты падчас гандляванняў на валютна-фондавай біржы. Але ў панядзелак 22 верасня рубель крыху саслабеў, долар і еўра пачалі даражэць. Праўда, пры гэтым істотна патаннеў курс расейскага рубля.

«У нас тры асноўныя замежныя валюты, курсы якіх могуць вагацца ў дачыненні да беларускага рубля. Кошт беларускага рубля мы ацэньваем праз валютны кошык. А наагул беларускі рубель устойліва падаў з пачатку жніўня і пачатку верасня. Сёння ж першы дзень за апошні час, як падаражэў долар. Праўда, кошык сёння зменшыўся на мізэрны адсотак. Але адбылося гэта на тле заўважнага падзення расейскага рубля да долара і еўра. Таму ў цэлым гэта нельга назваць падзеннем курса беларукага рубля», распавёў «Белсату»Вадзім Іосуб, фінансавы аналітык «Альпары Еўразія».

Карыкатура: Дэ Лёс

Пры гэтым надалей падчас гандляванняў аб’ём валюты перавышае тыя абʼёмы, якія былі да жніўня.

«Звычайна падчас гандляванняў за дзень сумарна па трох валютах аб’ём валюты на беларускай біржы складае каля 40 мільёнаў долараў. Калі ўзнікае дысбаланс паміж попытам і прапановай – умешваецца Нацбанк, які кампенсуе, або набывае валюту. І гэта відавочна на дынаміцы беларускага рубля. У жніўні мы бачылі, што беларускі рубель падаў, былі вялізныя аб’ёмы попыту, і гэтую розніцу пакрываў Нацбанк. А цяпер мы назіраем аб’ёмы ніжэй, чым былі ў жніўні, але вышэй за сярэднія. Але пры гэтым рубель умацоўваецца. Гэта сведчыць пра вялікія аб’ёмы прапановы. Значыць валюту прадаюць больш, чым набываюць і гэтую розніцу набывае Нацбанк. Гэта зусім не абавязкова, што ў нас рэзервы вырастуць, бо ў нас ёсць яшчэ абавязкі па выплатах пазыкаў, хаця гэта безумоўны плюс для рэзерваў. Таму сёння няма вялікага попыту на валюту, але ёсць даволі вялікая прапанова на замежныя грошы», – кажа Вадзім Іосуб.

Hавiны
Дэвальвацыя 2020: наколькі абясцэніцца беларускі рубель?
2020.08.28 19:35

На гэтым фоне курс беларускага рубля ўмацоўваўся цягам апошняга часу. Але ці варта спадзявацца, што курс рубля вернуцца да паказнікаў пачатку жніўня?

«Пакуль няма перадумоваў казаць пра тое, што курс беларускага рубля вернецца да паказнікаў пачатку жніўня. У жніўні вялікія аб’ёмы валюты набывалі і прадпрыемствы, і насельніцтва. Цяпер я думаю, валюту прадаюць прадпрыемствы. Насельніцтва, магчыма, набывала б валюту, але ў людзей не думаю, што ёсць на гэта грошы. Таму курсы замежных валют падаюць, але падаюць не так імкліва, як раслі ў жніўні», – прагназуе Вадзім Іосуб.

Аб’ектыў
Колькі будзе каштаваць Лукашэнка?
2020.08.31 23:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў