РПЦ сабралася купіць банк


Расейская Праваслаўная Царква пачала перамовы аб куплі кантрольнага пакету «Эргабанку», у якім абслугоўваецца 61 арганізацыя Царквы.

Пра гэта паведамляе Rbc.ru са спасылкай на крыніцы, блізкія да банку і РПЦ.

«Калі бакі дамовяцца аб угодзе, то банк купіць афіляваная з РПЦ асоба або Царква будзе шукаць спонсараў, якія б далі грошай на прамую куплю», – распавяла адзін з крыніц.

У канцы 2015-га года ў «Эргабанку» пачаліся праблемы з ліквіднасцю. Крыніца Rbc.ru адзначае, што Царква зацікаўленая ў куплі банку, каб выратаваць грошы епархіяў, якія захоўваюцца на яго рахунках.

Як распавёў суразмоўца Rbc.ru, Царква пагадзілася адкрыць рахункі ў «Эргабанку» праз аднаго з яго акцыянераў – Валерыя Мяшалкіна, якому належыць 19,87 % банкаўскіх акцыяў. «Царкоўны чалавек, праваслаўны бізнесмен, які шмат дапамагаў цэрквам. Лічылася, што гэта гарантыя таго, што з банкам нічога не здарыцца», – кажа суразмоўца.

11-га студзеня «Эргабанк» апублікаваў зварот да кліентаў, у якім паведаміў аб спробах прыцягнуць новых інвестараў. Адначасова «Эргабанк» вядзе перамовы, каб пазбегнуць банкруцтва.

«Эргабанк» уваходзіць у чацвёртую сотню расейскіх банкаў паводле велічыні актываў.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў