«Росатом»: Фізічны пуск БелАЭС запланавалі за два дні да прэзідэнцкіх выбараў


Фізічны пуск Беларускай АЭС адбудзецца 7 жніўня, за два дні да выбараў прэзідэнта краіны, паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай крыніц у «Росатоме».

Раней Мінэнерга Беларусі анансавала, што запуск БелАЭС адбудзецца ў першай дэкадзе жніўня 2020 года. І хоць працы на першым энергаблоку выкананыя на 98 %, верагодна, што фізічны пуск адбудзецца 7 жніўня.

«На гэтай урачыстасці будуць прысутнічаць дэлегацыі высокага ўзроўню і журналісты, запрошаныя выключна беларускім бокам. Беларускі ўрад арганізуе ўсё гэтае мерапрыемства, гэтым разам «Росатом» ня зможа запрасіць прэсу са свайго боку», – паведамляюць крыніцы Радыё «Свабода».

Афіцыйнага пацвярджэння даты фізічнага пуску Беларускай АЭС пакуль не мае ні кіраўніцтва «Росатома», ні кіраўніцтва БелАЭС.

Беларускія эка-актывісты, а таксама літоўскі ўрад выступаюць супраць запуску атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Літва адмаўляецца набываць электраэнергію ў Беларусі. Гэтую ініцыятыву падтрымалі і ў Еўразвязе.

Hавiны
Беларусы збіраюць подпісы супраць запуску БелАЭС
2020.06.01 22:15

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў