Ролік пра Паралімпіяду стаў найлепшай рэкламай году паводле арт-дырэктараў Еўропы


Летась ролік сабраў больш за 7 мільёнаў праглядаў.

«Мы – звышлюдзі» брытанскага каналу «Channel 4» перамогу сёлетнім конкурсе «Art Directors Club of Europe Creative Distinction Award», заснаванага Еўрапейскім клубам мастацкіх дырэктараў (ADCE) – таварыствам прадстаўнікоў крэатыўнай індустрыі з розных краінаў.

З 2015-га яно ўзнагароджвае крэатыўныя праекты «глыбокага сацыяльнага і культурніцкага ўплыву».

Летась промаролік, прысвечаны Паралімпійскім гульням ў Рыа-дэ-Жанэйра, атрымаў вірусную папулярнасць і сабраў больш за 7 мільёнаў праглядаў. У рэкламе зняліся 140 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі: у іх ліку апынуліся не толькі спартсмены, але таксама музыкі, танцоры і спевакі.

Паводле ADCE, відэа нясе ў сабе велізарны станоўчы зарад і значна паўплывала на стаўленне грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, падае «It’s Nice That».

Летась узнагароду атрымаў французскі мастак Жан Жульен за выяву «Peace for Paris» – сімвал падтрымання Францыі падчас пазалеташніх тэрактаў.

ДД

Стужка навінаў