У Горадні распачаўся байк-фест «Хавайся ў бульбу»


У Горадні распачаўся 14-ты байкерскі фестываль «Хавайся ў бульбу».

«Шмат было ўсяго – і снег ішоў у нас фестывалі, і спякота была лютая. Кучу праблемаў мелі з адміністрацыямі рознымі. Але, на шчасце, праз 14 гадоў, мы навучыліся з усімі размаўляць і дамаўляцца, знаходзіць кампрамісныя рашэнні», – кажа арганізатар Павал «Матвей».

Па традыцыі на фестываль з’язджаюцца байкеры не толькі нашай краіны, але і замежжа. У гэтым годзе гасцей больш, дзякуючы «бязвізу».

Адным з арганізатараў фестывалю, як і ўвесь час дагэтуль, выступіў байкерскі клуб «Nashorn free riders».

«Для мяне гэты фестываль радасны тым, што ён збірае сяброў, што зараз ён праходзіць на такой выдатнай тэрыторыі – возера, прырода, лес. Усё цудоўна», – кажа Саша Варган з клубу «Nashorn free riders».

Выступаць на фестывалі запрасілі не толькі маладыя гурты – «Kaduk», «The Goonz» ды «Memory», але і ўжо шмат каму вядомых «Дзецюкоў», «Дай дарогу» ды «Next». Разынка – выступ легенды расейскага трэш-металу – гурта «Мастер». Фестываль працягнецца два дні.

Стужка навінаў