Рок-н-рол і онлайн-экскурсія па галерэі матацыклаў чакаюць вас 15 траўня

У межах фэсту VELO_ve Music Fest у пятніцу, 15 траўня, адбудзецца онлайн-экскурсія па галерэі эксклюзіўных матацыклаў Shif Custom, майстар-клас па кастамайзінгу і ўсё гэта – пад гукі сусветных хітоў рок-н-ролу.

Падчас онлайн-экскурсіі гледачам абяцаюць паказаць непаўторныя экспанаты сучаснага мотамастацтва. Да прыкладу, матацыкл пад назвай Time Machine, які быў створаны 10 гадоў таму ў якасці трыб’юту творчасці гурта «Машына часу».

Кастамайзінг – гэта напрамак цюнінгу матацыклаў, які ўзнік у Амерыцы ў 1950-х гадах XX стагоддзя. Асноўная яго ідэя – стварэнне ўнікальнага прадмету ў адзіным экзэмпляры, які перадае індывідуальнасць уласніка.

Онлайн-экскурсію будзе суправаджаць музыка гуртоў Top Gun, Стокс і Panska Moc.

Пачатак а 19:00.

Онлайн-вечарыны VELO_ve Music Fest з красавіка праходзяць цалкам бясплатна, па пятніцах і серадах у вячэрні час. Вядома, што ў межах фэсту 27 траўня выступіць папулярны беларускі рок-гурт AKUTE, а працягнецца фэст да чэрвеня.

КА belsat.eu

Hавiны