«Рок-каранацыя» вяртаецца + унікальнае відэа з Міхалком і Вольскім


Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады.

Пра гэта паведамляе газета «Народная воля» са спасылкай на заснавальніка прэміі Юрыя Цыбіна і прадзюсара ды рэжысёра Сяргея Ісакава. Паводле іх слоў, прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на афіцыйным youtube-канале «Рок-Каранацыі». Месца правядзення прэміі вызначаецца.

Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ўжо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=YTiiDw3WIAU”][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=OiObV16CRAA”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле nv-online.info

Стужка навінаў