Рок-гурт Evanescence упершыню выступіць у Беларусі


Сусветна вядомыя музыкі, уладальнікі двух прэміяў «Грэмі» Evanescence выйдуць на сцэну Палацу Cпорту 18 верасня і пакажуць праграму з сваіх лепшых хітоў, а таксама выканаюць песні з апошняга альбома Synthesis. Сёння квіткі на канцэрт з’явіліся ў продажы.

Альбом Synthesis, рэліз якога адбыўся ў лістападзе 2017 году, складаецца не толькі з «найвялікшых хітоў» гурта, але і з зусім новых песень, выкананых у чароўным сінтэзе аркестравай і электроннай музыкі, у спалучэнні з майстэрскім гучаннем гурта, гучным фартэпіяна і неверагодным голасам Эмі Ці, піша TUT.BY. Synthesis атрымаўся магутным, эпічным альбомам, у якім гурт па-ранейшаму захаваў сваю індывідуальнасць.

Evanescence – гэта асаблівае музычная зʼява. Менавіта таму гурт праславіўся літаральна за лічаныя месяцы пасля рэлізу дэбютнага альбома Fallen ў 2003 годзе. Гэты альбом прынёс Evanescence сусветную славу і дзве прэміі «Грэмі». Кранальная песня My Immortal набыла «залаты» статус у 2009 годзе пасля продажу тысяч копіяў, а эмацыйная песня Bring Me To Life стала культавым саўндтрэкам фільма «Падшыванец», песняй № 1 у ЗША ў 2003 годзе і заваявала ўзнагароду за «лепшае выкананне ў стылі хард -РОК».

СК belsat.eu

Стужка навінаў