«Рогі» тралейбуса зваліліся на прыпынак – віцебскі школьнік трапіў у шпіталь


Тралейбусныя токапрыёмнікі сышлі з кантактнай лініі, ў выніку чаго ад іх адвалілася дэталь, якая ўпала на 15-гадовага падлетка. Хлопец стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Інфармацыя пра гэтае здарэнне з’явілася 6 студзеня ў пабліку «ГАИ Витебск».

Хлопца з траўмай галавы адвезлі ў нейрахірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай больніцы.

Мясцовае выданне news.vitebsk.cc адзначае, што прыпынак грамадскага транспарту, дзе пацярпеў падлетак, знаходзіцца каля прывакзальнай плошчы.

Паводле news.vitebsk.cc, у раёне прывакзальнай плошчы ў Віцебску вельмі дрэнныя дарогі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары