Родныя чакаюць інфармацыі пра суды над затрыманымі 22 студзеня ў Бабаруйску, але яе няма


Амаль з 7-й раніцы ў Бабруйску родныя затрыманых у пятніцу, 22 студзеня, чакаюць судоў ці хоць нейкай інфармацыі пра лёс сваіх блізкіх.

Людзі ў Бабруйску чакаюць інфармацыі пра суды над іх роднымі, затрыманымі 22 студзеня.
Фота: Белсат

Людзі дзяжураць ля ІЧУ і будынку суда. Дакладнай інфармацыі пра тое, дзе і калі будуць суды, усё яшчэ няма.

22 студзеня ў Бабруйску адбыўся «хапун». Былі затрыманыя 15 чалавек, трох увечары адпусцілі. У людзей прайшлі ператрусы, сканфіскавалі тэхніку. Крыніцы тэлеграм-каналу Бобруйск Online звязваюць затрыманні з распаўсюдам асабістых звестак і абразай міліцыянтаў.

Hавiны
«Казалі – прызнавайся ва ўсім, і спакойна пойдзеш да хаты». Што вядома пра масавыя ператрусы і затрыманні ў Бабруйску
2021.01.23 11:19

АГ, belsat.eu

Стужка навінаў