На партале tut.by запусцілі галасаванне на дзвюх мовах, каб вызначыць, што беларусы любяць больш за ўсё. Беларусь – гэта зусім не абавязкова дзяўчына ў вянку, мужык у лапцях, валошкі ў жыце, Зянон Пазняк ці Аляксандр Лукашэнка.
Выбар вялікі, у своеасаблівых двубоях удзельнічаюць розныя беларускія сімвалы: ад Аляксандра Саладухі да бульбы. Не можаце вызначыцца, што вам раднейшае? Абірайце абодва варыянты. Альбо галасуйце супраць усіх. Дарэчы, Саладуха прайграў Полацку з разгромным лікам. БАТЭ – адзін з лепшых футбольных клубаў Беларусі калісьці перамог «Арсенал» і «Баварыю». А вось бульбу перамагчы яны не здолелі.
Аб правільным падліку галасоў можна не турбавацца – ім займаецца робат з Электравыбаркаму.
Да 30 ліпеня штодня будуць з’яўляцца новыя пары сімвалаў, за якія можна галасаваць. На сёння ужо адбылося некалькі двубояў:
Velcom | A1 VS Нарачанскі хлеб
Кожны чалавек мае базавы набор рэчаў і сімвалаў, якія ён лічыць роднымі. Для беларусаў гэта традыцыйна – бацькі, радзіма, беларуская мова. Але апрача гэтага ёсць яшчэ мноства з’яваў і вобразаў, якія нас аб’ядноўваюць. Яны родныя кожнаму з нас, але ў рознай ступені. А што больш роднае вам?
ГА belsat.eu