«РФ намагаецца зрабіць з крымскімі татарамі тое самае, што ў свой час зрабіў Сталін»


Украінскія дэпутаты прынялі пастанову аб звароце да ААН, Еўрапарламенту, АБСЕ ды Рады Еўропы з просьбаю ўшанаваць ахвяраў генацыду крымскататарскага народу.

Ініцыятар адпаведнай парламенцкай пастановы аб звароце ў міжнародныя арганізацыі – народны дэпутат Украіны Сяргей Высоцкі.

«Расейская Федэрацыя праводзіць палітыку этнацыду крымскіх татараў на паўвостраве. Крымскіх татараў выціскаюць з Крыму. Мы бачым шалёную колькасць рэпрэсіяў, вобшукі ў мячэцях ды арышты крымскататарскіх актывістаў. Расея намагаецца зрабіць тое самае, што ў свой час зрабіў Сталін. Гэтым разам гэта будзе псеўдадобраахвотная дэпартацыя», – заявіў дэпутат 11 траўня падчас паседжання Вярхоўнай Рады Украіны.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Чытайце таксама >>> Крымскіх татараў прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы»

18 траўня ва Украіне будзе адзначацца гадавіна дэпартацыі крымскіх татараў. Нагадаем, што 18 траўня 1944 года савецкі рэжым распачаў высяленне крымскіх татараў з Крыму. Падчас дэпартацыі загінуў кожны другі.

12 траўня ў другім паўфінале песеннага конкурсу «Еўрабачанне» ўкраінская спявачка «Джамала» праспявае сваю песню «1944», прысвечаную дэпартацыі крымскіх татараў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=HtPHKrvlCVw”][vc_column_text]Чытайце таксама >>> Сярод фіналістаў Еўрабачання – Расея, Арменія ды Азербайджан

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў