Рэжысёр Зміцер Бейнарт-Саладуха ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане


Фота: facebook.com

Рэжысёр перанёс кардыяэмбалічны інфаркт галаўнога мозгу. Змітру Бейнарт-Саладуху зроблена аперацыя па выдаленні тромба. Сябры і паплечнікі рэжысёра збіраюць грошы на дапамогу сям’і творцы.

Цяпер Зміцер Бейнарт-Саладуха ў рэанімацыі, змагаецца за жыццё, піша на фэйсбуку Таццяна Гацура. Таццяна паведамляе, што ацёк мозгу пасля інфаркту павялічваўся і была зроблена другая аперацыя па дэкампрэсіі мозгу. Сённяшняе МРТ паказала, што ацёк не расце і гэта добра.
Яго родныя і блізкі размаўлялі з лекарам, загадчыкам аддзялення-прагнозаў. Але добрых чаканняў медыкі пакуль не маюць.
Неабходныя лекі ёсць, але трэба спецыяльнае харчаванне і прадметы гігіены.
Калі хочаце дапамагчы сям’і фінансава, то грошы можна перадаць праз Таццяну Гацуру ці Paval Kharlanchuk. Усім вялікі дзякуй, піша Таццяна Гацура.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары