Рэжым пераходзіць у наступ. 11-ы дзень пратэстаў

Раніцай 19 жніўня амапаўцы з’явіліся каля прахадной МТЗ і каля будынку БТ. Сілавікі адціскаюць людзей, пачаліся затрыманні.

Раніцай каля прахадной МТЗ сабраліся мітынгоўцы, каб падтрымаць працаўнікоў.

Акцыя салідарнасці каля МТЗ.
Фота: Белсат

Але пазней да будынку пад’ехаў аўтазак і выйшлі амапаўцы. Сілавікі разагналі людзей, якія сабраліся падтрымаць працаўнікоў заводу.

У МУС афіцыйна паведамілі, што каля прахадной МТЗ адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Яго ўдзельнікі нібыта перашкаджалі працаўнікам патрапіць на працоўнае месца. У выніку міліцыянты адціснулі натоўп і затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі.

Амапаўцы разагналі мітынгоўцаў каля МТЗ.
Фота: Белсат

Затрымалі і некалькіх удзельнікаў пікетаў каля Менскага маторнага заводу. Але амапаўцы пеарапісалі звесткі людзей і адпусцілі.

З 7:30 раніцы міліцэйскія кардоны з’явіліся на падыходах да будынку Белтэлерадыёкампаніі. Адміністрацыя склала спісы ўдзельнікаў страйку і цяпер у людзей забіраюць пропускі.

Пунк пропуску на БТ.
Фота: Белсат.

Акцыю на ганку будынку Макаёнка, 9 разагналі. Але працаўнікі тэлебачання заявілі, што будуць збірацца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Макаёнка. Паведамляецца, што замест звольненых з БТ працаўнікоў завезлі мантажыстаў з расейскага тэлеканала РТ. Ім абяцаюць за працу плаціць па 5 тысячаў рублёў.

Працаўнікі тэлебачання маюць намер працягнуць забастоўку.
Фота: Белсат

Амапаўцы і аўтазак з’явіліся каля заводу «Атлант». Працаўнікі прадпрыемства выйшлі да прахадной у свой абедзенны перапынак. Міліцыянты ў мегафон запатрабавалі ад людзей разысціся. Акцыя закончылася без затрыманняў.

На «Атланце» людзі разышліся, аўтазак застаўся.
Фота: Белсат

Амапаўцы зʼявіліся на «Белшыне». Сілавікі патрабуюць ад мітынгоўцаў разысціся. Пакуль міліцыянты не затрымліваюць. Людзі працягваюць выходзіць і абвяшчаюць страйк.

Працаўнікі пратэёстуюць.
Фота: Белсат

У Салігорску працаўнікі «Беларуськалій» маюць намер працягнуць акцыю салідарнасці. Вядома, што завод працуе і руда паступае на апрацаванне.

Каля двух тысячаў чалавек працягваюць забастоўку на прадпрыемстве «Горадняжылбуд». Людзі прапаноўваюць арганізаваць стачкам.

Пратэст на «Горадняжылбуд».
Фота: Белсат

Шмат людзей сабраліся ранкам на акцыю дзеля падтрымання зніклых без вестак і рэпрэсаваных людзей каля Камароўскага рынку ў Менску. Міліцыянты папярэдзілі людзей, што акцыя не санкцыянаваная і калі ўдзельнікі пікету не разыдуцца, то будуць ужываць захады.

Акцыя ў падтрымку зніклых без вестак людзей. Камароўка, Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Акцыя ў падтрымку зніклых без вестак людзей. Камароўка, Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Акцыя ў падтрымку зніклых без вестак і рэпрэсаваных людзей. Камароўка, Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Акцыя ў падтрымку зніклых без вестак і рэпрэсаваных людзей.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра чарговую ахвяру масавых пратэстаў у Беларусі. 19 жніўня памёр Генадзь Шутаў. 13 жніўня яго ў цяжкім стане перавялі з Берасцейскай абласной больніцы хуткай медычнай дапамогі ў шпіталь Міністэрства абароны. Вечарам 18 жніўня ў Генадзя Шутава адбылося рэзкае пагаршэнне стану, і, не гледзячы на ўсе высілкі лекараў, выратаваць пацыента не ўдалося.

Генадзь Шутаў.
Фота: TUT.by

TUT.by паведамляе, што Генадзя Шутава даставілі ў больніцу з агнястрэльным раненнем. Сілавікі стрэлілі ў яго 11 жніўня ў Берасці.

Родныя Генадзя распавядаюць, што мужчына не быў актыўным удзельнікам пратэсту. Ён не ўмешваўся ў канфлікт, а проста ішоў па вуліцы, калі атрымаў смяротнае раненне. Відавочцы распавядаюць, што ў Генадзя стрэлілі з даху будынку насупраць.

Акцыі салідарнасці адбыліся каля Купалаўскага тэатру. Акторы выйшлі да будынку і спявалі народныя песні. Пазней акторы далучыліся ад акцыі каля філармоніі.

Мірная акцыя падтрымкі культурных дзеячаў Беларусі з удзелам артыстаў і хору. Купалаўскі тэатр, Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Студэнты і выкладчыкі БДУ выйшлі на мірную акцыю каля будынку ўніверсітэту. Навучэнцы збіралі подпісы з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі. Петыцыю з подпісамі ініцыятары перадалі ў рэктарат.

Студэнты і выкладчыкі сабраліся каля галоўнага корпуса БДУ на мірнай акцыі пратэсту. Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Студэнты і выкладчыкі сабраліся каля галоўнага корпуса БДУ на мірнай акцыі пратэсту. Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Стужка навінаў