Рэжым павышанага камфорту

Беларускі аўтарытарызм з’яўляецца адным з жорсткіх рэжымаў на постсавецкай прасторы. Сярод прычын яго даўгалецця і трываласці – сістэмныя рэпрэсіі супраць апазіцыі, незалежных журналістаў, бізнесу і г.д. Ліквідацыі, збіццё, засуджванне, канфіскацыі, тэрміны – няпоўны набор інструментаў уздзеяння на непакорлівых грамадзянаў.

Меркаванні
Левая нага Ярмошынай вырашала, каго зарэгістраваць кандыдатам
2019.10.18 20:58

Аднак, як аказалася, сітуацыя выглядае нашмат больш складана. Апошнія выбарчыя кампаніі ў нашай краіне паказваюць, што прадстаўнікі апазіцыі, нягледзячы на рэпрэсіўнасць сістэмы, могуць не толькі актыўна займацца палітыкай, але і быць паспяховымі бізнесменамі. Да прыкладу, на мінулых выбарах, якія прайшлі ў 2016 годзе, у палітычнай прасторы з’явілася апазіцыянерка Ганна Канапацкая з прыбыткам больш за 100 тысячаў долараў у год, і якая атрымала мандат дэпутата.

У гэты раз такіх «паспяховых» кандыдатаў, якія прэтэндуюць на месца ў парламенце, некалькі, і адзін з іх – сацыял-дэмакрат Ігар Барысаў, даход якога за мінулы год склаў 149 124 рублі (нешта каля 74 тысячаў долараў). Што важна, дадзены палітык не проста кандыдат і бізнесмен, ён старшыня апазіцыйнай Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі. З логікі вынікае, ён знаходзіцца на вастрыі палітычнай, па сутнасці штодзённай, барацьбы з дыктатурай. Паспяховы бізнес і рэальная апазіцыйная дзейнасць у Беларусі – рэчы несумяшчальныя.

Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

І справа не ў тым, што пакуль ты робіш грошы, не застаецца часу на палітычную барацьбу, а ў тым, што бізнес і добры прыбытак – гэта балёвая кропка палітыка, той рычаг, які беспрынцыповая ўлада будзе выкарыстоўваць і, верагодна, выкарыстоўвае для ціску, шантажу і кіравання палітыкам. Цалкам відавочна, што ў выпадку рэзкіх рухаў увесь бізнес раптоўна знікне.

Сумняваюся, што чалавек у здаровым розуме стане рызыкаваць сваім бізнесам і ўдзельнічаць у сумнеўных палітычных дзеяннях пад назвай «выбары», ведаючы, што ўлада ў любы момант можа гэты бізнес знішчыць. Апазіцыйных актывістаў і не за такое выганялі з працы, запалохвалі і труцілі. Не думаю, што ў бізнес-апазіцыянераў ёсць ілюзіі на гэты конт. Калі толькі першапачаткова ўвесь гэты сцэнар не напісаны ўладай з маўклівай згоды ўсіх тых жа апазіцыянераў-бізнесменаў.

Hавiны
Найбагацейшыя і найбяднейшыя кандыдаты ў дэпутаты ў Менску: хто яны?
2019.11.06 16:15

Такіх «кандыдатаў» і на «выбары» пусціць можна, і нават у парламент прызначыць без шкоды для сістэмы і для яе карысці. Прыклад усё той жа Канапацкай. Гэта значыць, што такая апазіцыйнасць першапачаткова кіраваная, гэта значыць, што існуе палітычны кантракт з уладай. Такія «палітыкі» ніколі не стануць супрацьстаяць уладзе, крытыкаваць яе, змагацца супраць яе, наадварот – яны ператвараюцца ў дадатковы механізм агульнага палітычнага кантролю за грамадствам, асабліва калі гаворка ідзе пра кіраўнікоў партый.

Праблема заключаецца яшчэ і ў тым, што гэта ўжо маладое/новае пакаленне нібыта апазіцыйных палітыкаў: Караткевіч, Дзмітрыеў, Канапацкая, Барысаў, якія цалкам ясна разумеюць, што супрацоўніцтва з уладай і імітацыя абсалютна выгадныя, прыбытковыя і, галоўнае, камфортныя. З аднаго боку, такі палітык абаронены ад ціску і рэпрэсіяў, з другога – ён застаецца ў публічнай палітычнай прасторы. У сваю чаргу, палітычны рэжым, напаўняючы апазіцыйнае асяроддзе кіраванымі апазіцыянерамі, дэкансалідуе, разбурае ўнутраную салідарнасць. Бо задача такіх «палітыкаў» будзе заключацца ў сабатажы нейкіх агульных стратэгіяў і праектаў.

/ІР

Hавiны
Ад 21 да 79. Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты – хто яны?
2019.10.20 11:17

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў