«Рэвалюцыйная сітуацыя была і застаецца». Што распавёў Яўген Афнагель «Белсату» перад затрыманнем


Актывіст Яўген Афнагель перад самым затрыманнем наведаў студыю нашага тэлеканалу.

Актывіст стаў госцем праграмы «Размова дня», якая выйдзе ў эфір ужо сёння ўвечары.

У інтэв’ю Яўген Афнагель заявіў:

«Перад першым маршам тыя ж самыя палітыкі, я не буду называць па імёнах, некаторыя журналісты таксама, на жаль, казалі: »Выйдзе сто чалавек, пратэставай хвалі няма, рэвалюцыйнай сітуацыі няма, якія пратэсты, на вуліцу ніхто не выйдзе«. Нават 17 лютага зранку такое казалі, а потым выйшлі тысячы людзей. Можа, гэтыя палітыкі не адчуваюць народных настрояў? Не адчувалі тады і не адчуваюць зараз. Дык якія ж яны тады палітыкі? Я не думаю, што для грамадства гэта было сюрпрызам, таму што пратэставыя настроі былі. І рэвалюцыйная сітуацыя была, і застаецца зараз».

На думку актывіста, калі б улады зрабілі высновы пасля пратэстаў, то селі б за круглы стол з апазіцыяй, а Лукашэнка распачаў бы перамовы са Статкевічам:

«Гэта тыя высновы, якія могуць выратаваць краіну, таму што крызіс паглыбляецца, сітуацыя вельмі складаная. І замест акцыяй, якія ладзіць апазіцыя, могуць быць сацыяльныя бунты. А калі будуць сацыяльныя бунты, можа быць усё што заўгодна: могуць быць рускія танкі і, можа, рускія штыкі знясуць Лукашэнку. І каб гэтага не было, трэба сядаць за круглы стол з апазіцыяй, трэба вырашаць, як ратаваць краіну».

Размову цалкам глядзіце ў нашым вечаровым эфіры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў