«Рэвалюцыі не будзе»: што чакае Купалаўскі пры Латушку?


Для былога міністра культуры і амбасадара Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі прызначэнне яго напачатку сакавіка дырэктарам Купалаўскага тэатру стала нечаканасцю. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.

«Я думаю, што гэта будзе цікавы перыяд для мяне асабіста. Зразумела, я не чакаў такога павароту, але ўсё ж такі да культуры быў заўсёды блізкі», – адзначыў Павел Латушка.

Паводле яго, пры ім у Купалаўскім тэатры «рэвалюцыі не будзе». Ён падкрэсліў, што тэатр мае даўгую гісторыю, свае традыцыі і добрую наведваемасць. Разам з тым, каб пра Купалаўскі больш ведалі ў Беларусі, плануецца развіваць гастрольную дзейнасць.

Hавiны
Беларускамоўны экс-міністр стаў дырэктарам Купалаўскага
2019.03.06 12:33

Таксама ў планах стварыць новыя спектаклі як з ліку беларускай (напрыклад, «Ідылія» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), гэтак і сусветнай класікі («Кароль Ліра» Уільяма Шэкспіра).

Увогуле ж, як сказаў новы дырэктар, галоўным у тым, які спектакль з’явіцца на сцэне, будзе мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін.

Але калі рэжысёр «прыйдзе з ідэяй паставіць спектакль з нерэальным бюджэтам, тут павінен уключацца дырэктар», падкрэсліў Павел Латушка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў