У польскім офісе «Reuters» страляніна. Затрыманы 30-гадовы грамадзянін Беларусі


Працаўнік «Thomson Reuters» (кампанія-уласнік інфармацыйнага агенцтва «Reuters») прыйшоў на працу са зброяй і быў затрыманы.

Мясцовая паліцыя пацвердзіла, што прагучала два стрэлы. Ніхто не пацярпеў. Праваахоўнікі не падаюць інфармацыі пра тое, хто страляў.

30-гадовы грамадзянін Беларусі, прыйшоў на працу (офіс кампаніі ў Гдыні) каля 19:00.

Паводле крыніц, блізкіх да кампаніі «Reuters», здарэнне было выпадковасцю, піша svaboda.org. Беларус хацеў паказаць свой пісталет аднаму з калегаў. Калі зброю ўбачылі іншыя, то пачалася паніка. Падчас спробы вырваць у мужчыны пісталет, выпадкова адбыліся два стрэлы.

Ёсць інфармацыя, што страляніна адбылася падчас затрымання, а перад гэтым паліцыю выклікалі, бо мужчына меў пры сабе зброю, але не ўжываў яе — вяртаўся з трэніроўкі ў ціры.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі радыё «RMF FM», беларус меў пры сабе пісталет «Glock» і даўгаствольную зброю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў