Reuters: радыяцыйны фон каля Северадзвінску павысіўся ў выніку выпрабаванняў крылатай ракеты


Эксперты, апытаныя Reuters, ставяць пад сумнеў афіцыйную версію выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса, што за 40 км ад Северадзвінску Архангельскай вобласці.

Нагадаем, выбух адбыўся 8 жніўня. Пасля здарэння прэс-служба адміністрацыі Северадзвінску паведаміла аб «кароткачасовым павышэнні радыяцыйнага фону». Праз павышэнне радыяцыйнага фону ў Архангельску і Северадзвінску мясцовыя жыхары раскупілі ўвесь ёд.

Пазней стала вядома, што загінулі пяць працаўнікоў дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». Яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасці. У карпарацыі адзначылі, што здарэнне адбылося «пры выпрабаванні вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі» ў перыяд працаў, «звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем ізатопных крыніцаў харчавання на вадкаснай рухальнай устаноўцы».

У інтэрв’ю агенцтву Reuters двое экспертаў заявілі, што выбух вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі не мог прывесці да радыяцыйнага выпрамянення. Паводле прадстаўніка Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Анкіта Панды, ракетныя рухавікі на вадкім паліве не вылучаюць радыяцыі наагул.

Эксперты падазраюць, что выбух і выпраменьванне радыяцыі стала вынікам аварыі падчас выпрабаванняў крылатай ракеты з ядравай устаноўкай. Імаверна, гаворка ідзе пра ракету 9М730 «Буревестник» (NATO пазначае яе як SSC-X-9 Skyfall).

Гэтую версію падтрымлівае і Джэфры Льюіс з Інстытута міжнародных даследаванняў Мідлберы.

Чыноўнік з адміністрацыі Трампа на ўмовах ананімнасці заявіў, што не пацвердзіць і не зняпраўдзіць версію пра выпрабаванне крылатай ракеты не можа, аднак у тлумачэнне Масквы таксама не верыць.

Hавiны
Праз павышэнне радыяцыйнага фону ў Архангельску і Северадзвінску раскупілі ўвесь ёд
2019.08.09 09:29

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў