Рэстаўрацыя плошчы Перамогі ў Менску каштавала больш за Br 11 млн

Частка грошай была выдаткавана з рэспубліканскага бюджэту, рэшта – з леташняга суботніку.

Кошт рэстаўрацыі плошчы Перамогі — больш за Br 11 млн. Аб гэтым сёння паведаміла начальніца аддзелу мастацтва Упраўлення культуры Менгарвыканкаму Наталля Смольская, перадае БелТА.

Паводле яе, на рэстаўрацыю з бюджэту Менску выдаткавалі Br 7 млн, за кошт суботніка 2019 году ўдалося сабраць Br 4,3 млн.

За год на помніку аднавілі абеліск, гарэльеф і сцілабат. Будаўнікі вярнулі страчаны граніт на стэле ды аднавілі чатыры вянкі на мануменце.

Была адрамантаваная і ніжняя частка, дзе быў усталяваны мультымедыйны экран, новыя інфармацыйныя стэнды. Зараз там месціцца экспазіцыя дакументальных фота, а таксама карцін беларускіх мастакоў на вайсковую тэматыку.

КТ Belsat.eu

Hавiны