Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў распрадаў маёмасць і зʼязджае з Беларусі


Вядомы рэстаратар Вадзім Пракопʼеў прадаў усё свае долі ва ўстановах, да якіх меў дачыненне. Рэстаратар мае намер выехаць з Беларусі як толькі краіны свету адчыняць межы, паведамляе рэсурс relax.by.

Вадзім Пракопʼеў саўладальнік «Bistro de Luxe», «Tapas bar», «Mai Thai» і ўладальнік «Prokopiev Consulting». Нядаўна рэстаратар распрадаў свае долі і маёмасць і распавёў, што мае намер выехаць з Беларусі.

«Я ішоў да гэтага ўсё жыццё – вельмі хацеў адкрыць рэстаран за мяжой. І такая перспектыва ў мяне зʼявілася ў сакавіку: тады ж я лётаў у Сінгапур, каб вывучыць рынак», – заявіў Вадзім Пракопʼеў у інтэрвʼю выданню.

Рэстаратар прызнаўся, што з улікам каронавірусу кошт яго ўгодаў стаўся меншы, чым чакалася. Вадзім Пракопʼеў адзначыў, што жадае быць інвестарам у Сінгапуры, а не наёмным працаўніком.

Раней рэстаратар выступіў з крытыкай уладаў у справе ўказу №143, які не дазволіць захаваць шматлікім кампаніям свой бізнес.

СК belsat.eu

Стужка навінаў