Рэстаратар Пракоп’еў выклікаў Лукашэнку на бой


Вядомы менскі рэстаратар Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і выклікаў яго на рынг. Рэстаратар запісаў адмысловы відэазварот і змясціў яго ў Youtube.

Вадзім Пракоп’еў у відэазвароце да Аляксандра Лукашэнкі кажа, што прынамсі тры асобы з хакейнай каманды кіраўніка Беларусі распавялі, што Лукашэнка публічна абражаў яго. Пракопʼеў патрабуе публічных выбачэнняў ці тры раўнды на рынгу.

Секундантамі паядынку маюць выступіць міністр МУС і былы камандзір АМАПу. Пракопʼеў патрабуе ад Лукашэнкі адказаць на працягу сутак. Свой відэазварот рэстаратар накіраваў прэсаваму сакратару Лукашэнкі, секундантам і ва ўсе буйныя СМІ.

Вадзім Пракопʼеў раней быў саўладальнікам «Bistro de Luxe», «Tapas bar», «Mai Thai» і ўладальнікам «Prokopiev Consulting». Нядаўна рэстаратар распрадаў свае долі і маёмасць і распавёў, што мае намер выехаць з Беларусі.

Hавiны
Рэстаратар Вадзім Пракоп’еў распрадаў маёмасць і зʼязджае з Беларусі
2020.07.06 19:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў