Рэстаран у цэнтры Кіева абстралялі з гранатамёту


Уначы ў самым цэнтры Кіева, на вуліцы Уладзімірскай, непадалёк ад Нацыянальнага музею гісторыі Украіны невядомыя здзейснілі стрэл з гранатамёта ў памяшканне рэстарана «Леа».

У выніку выгарала каля 50 квадратных метраў рэстарана. Нападнік уцёк.

Паводле папярэдніх дадзеных пацярпелых няма. Ад выбуху ў доме вылецела шкло ў вокнах, паведамляе «Эспрессо».

Паліцэйскія апыталі персанал установы і канфіскавалі запісы з камер відэаназірання, якія зафіксавалі, як да рэстарана падышоў невядомы і стрэліў з гранатамёта. Тубус ад зброі знайшлі непадалёк ад рэстарана.

Распачатая крымінальная справа.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў