Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі


У Беларусі адбудзецца рэспубліканскі суботнік – працоўная акцыя па добраўпарадкаванню тэррыторый адбудзецца сёння, у суботу 22-га красавіка.

Паказальныя працы чыноўнікаў

Прэм’ер-міністр Андрэй  Кабякоў саджаў дрэвы

Наталля Качанава фарбавала трубы чырвонай фарбай на сталічным стадыёне «Дынама».

Старшыня верхняй палаты Нацянальнага сходу заліваў бетонную сцяжку на будаўніцтве навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогіяў.

Міністр культуры Барыс Святлоў добраўпарадкваў тэрыторыю каля кінастудыі «Беларусьфільм».

 

На ўборку выйдзе сёння траціна беларусаў – прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, студэнты, пенсіянеры.

Улады заяўляюць, што заробленыя на суботніку сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю гістарычных помнікаў, астатняя частка будзе перададзена Міністэрству фінансаў Беларусі.

У гэтым годзе суботнік прызначаны на 22-ое красавіка – дату, калі такія мерапрыемствы звычайна праводзіліся ў СССР.

Адкуль у Беларусі суботнікі

Суботнікі паўсталі ўвесну 1919 года ў адказ на заклік У. І. Леніна палепшыць працу чыгунак. Ініцыятарамі правядзення першага суботніка выступілі камуністы дэпо Масква-Сартавальная Маскоўска-Казанскай чыгункі. У першым суботнику прыняла ўдзел 15 чалавек.

Само паняцце «суботнік» было распаўсюджана толькі ў Савецкім Саюзе і цяпер вядома толькі ў краінах, якія ўзніклі пасля яго распаду.

Агульнадзяржаўныя суботнікі праходзяць на постсавецкай прасторы толькі ва Узбекістане.

Стужка навінаў