Амерыканскі рэп-выканаўца Канье Ўэст абвесціў у Twitter пра свае планы балатавацца на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ЗША.
«Цяпер мы павінны рэалізаваць надзеі Амерыкі, давяраючы Богу, аб’ядноўваючы наша бачанне і будуючы нашую будучыню. Я вылучаюся на прэзідэнта Злучаных Штатаў», – заявіў ён.
We must now realize the promise of America by trusting God, unifying our vision and building our future. I am running for president of the United States 🇺🇸! #2020VISION
— ye (@kanyewest) July 5, 2020
Рэпер не патлумачыў, ад якой партыі і ў якім годзе ён мае намер балатавацца. Але ў ягоным паведамленні быў гэштэг пра 2020 год.
Ўэст раней не раз заяўляў пра магчымасць пазмагацца за пасаду прэзідэнта ЗША. Спачатку ён казаў пра 2020 год, а пасля перамогі Доналда Трама – пра 2024-ы. Музыка не аднаразова выказваў падтрыманне дзейнаму кіраўніку краіны, а ў студзені 2020 года адзначыў, што будзе галасаваць за Трампа на выбарах 3 лістапада.
Канье Ўэст ёсць прыхільнікам кансерватызму і неаднаразова падтрымліваў пераход афраамерыканцаў ад Дэмакратычнай партыі да Рэспубліканскай.
https://www.instagram.com/p/B7ZTNegH5i-/
МГ belsat.eu