Рэкордныя лічбы: У Беларусі за дзень выявілі 984 хворых на COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі падало новыя звесткі пра захворвальнасць на каронавірус.

Агулам з канца лютага ў Беларусі захварэлі 102 313 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (+ 984 за содні). Днём раней было 929.Ачунялі і выпісаныя 88 701 пацыентаў.

Усяго праведзена больш за 2,5 мільёны тэстаў.Паводле міністэрства, за час эпідэміі памерлі 995 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, у якіх выявілі COVID-19. За апошнія содні – трое.

Афіцыйныя лічбы пра COVID-19 у Беларусі далёка не заўсёды супадаюць са звесткамі, якія публікуюцца іншымі крыніцамі.

«Сітуацыя нашмат горшая, чым падчас першай хвалі». Лекар – пра COVID-19 у Бабруйску

ДР belsat.eu

Hавiны