Рэканструкцыя бітвы на Брылёўскім полі. Фотарэпартаж


24–25 лістапада ў Барысаве правялі маштабную рэканструкцыю «Бярэзіна-2018». Гэта гістарычнае аднаўленне бітвы 1812 года, пераправы Напалеона праз Бярэзіну каля беларускіх вёсак Студзёнка і Брылі.

Сёлета была рэкордная колькасць удзельнікаў: больш за 600 уніфармістаў, 110 коннікаў, артылерыі. Вайскова-гістарычныя клубы Беларусі, Расеі, Францыі, Польшчы – прафесійныя аб’яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі строяў, узбраенняў, рыштунку XIX стагоддзя.

У 1812 годзе на Брылёўскім полі загінулі дзясяткі тысячаў жаўнераў французскага войска. Бітва на Бярэзіне не толькі назаўсёды ўвайшла ў гісторыю, але і спрыяла зʼяўленню новай ідыёмы ў французскай мове. «Cʼest la Berezina» – гэтак кажуць французы, калі хочуць пазначыць поўны крах, правал, катастрофу.

ЛП, Фота – Валерый Пчолка, belsat.eu

Стужка навінаў