Рэйтынг Пуціна пералічылі – ён раптоўна ўзрос да 72%


Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ) заявіў, што змяніў методыку апытання пра давер расейцаў да палітыкаў. Новыя вынікі сведчаць, што Пуціну давяраюць 72,3% грамадзянаў, піша «Коммерсант».

Цяпер рэспандэнтам у анкеце прапануецца адказаць на закрытае пытанне: «Скажыце, калі ласка, вы давяраеце ці не давяраеце…?» Далей ідзе спіс пяці расейскіх палітыкаў: Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Мядзведзеў, Уладзімір Жырыноўскі, Генадзь Зюганаў і Сяргей Міронаў. Згодна з праведзеным даследаваннем, аб даверы асабіста Пуціну заявілі 72,3% апытаных. Гэтая лічба перавышае нават узровень адабрэння ягонай дзейнасці як інстытуту дзяржаўнай улады – прэзідэнта (64,5%).

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў прэзідэнта можа быць толькі адзін рэйтынг – гэта тое, як людзі ацэньваюць ягоную працу. «Калі глядзець на лічбы, атрымліваецца, што можна ўхваляць, але не давяраць. Ці давяраць, але не ўхваляць », – сказаў Пяскоў.

Нагадаем, раней рэспандэнтам на працягу 13 гадоў прапаноўвалася адказаць на адкрытае пытанне: «Каму з палітыкаў вы давяраеце?» Па такой методыцы рэйтынг даверу да Пуціна на мінулым тыдні знізіўся да гістарычнага мінімуму – 30,5%.

Hавiны
Рэйтынг Пуціна ўпаў да рэкордна нізкай адзнакі
2019.05.29 09:42

28 траўня кіраўнік ВЦИОМ Уладзімір Фёдараў патлумачыў такое меркаванне людзей тым, што іхныя надзеі на паляпшэнне дабрабыту не спраўджваюцца. Тады Пяскоў папрасіў сацыёлагаў растлумачыць, як можа падаць давер, але расці электаральны рэйтынг. На гэта Фёдараў адказаў, што сацыёлагі выкарыстоўвалі розныя методыкі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў