Рэдакцыя kyky.org часова выехала з Беларусі


Частка супрацоўнікаў рэдакцыі гарадскога онлайн часопісу kyky.org часова зʼехала з Беларусі. Пра гэта 29 жніўня паведаміла галоўная рэдактарка kyky.org Наста Рагатка. Яна распавяла, што дырэктар праекту Саша Раманава таксама зʼехала з Беларусі.

Пасля выбараў 9 жніўня kyky.org вельмі актыўна асвятляюць пратэсты ў Беларусі.

Рэдакцыя прыняла рашэнне часова пакінуць Беларусь пасля арышту сузаснавальніка kyky.org, бізнесоўца Аляксандра Васілевіча.

Hавiны
«Крычаў свабоду Бабарыку!». Уладальніку рэкламнага агенцтва далі 14 содняў
2020.07.30 16:45

27 жніўня затрымалі бізнесоўца Аляксандра Васілевіча, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel / Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», сайтамі kyky.org і The Village Беларусь. Васілевічу абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

belsat.eu

Стужка навінаў