Рэдактара Hrodna.life аштрафавалі на 425 базавых велічыняў за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі


Рэдактар гарадскога інтэрнэт-парталу Hrodna.life Аляксей Шота ў судзе.
Фота: Белсат

У Горадні скончыўся суд над галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам. Яго аштрафавалі на Br 12 325.

Аляксей Шота мае намер абскардзіць рашэнне суда. Яго аштрафавалі на 400 базавых велічыняў (Br 11 600) як прадстаўніка арганізацыі і на 25 базавых велічыняў (Br 725 рублёў) як фізічную асобу паводле адміністратыўнага артыкулу 17.11 старога кодэксу («Распаўсюд альбо захаванне экстрэмісцкай інфармацыі»).

Нагодаю для разбору сталі тры матэрыялы на сайце. У адным з іх, напрыклад, паведамляецца, што тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Гэта палічылі распаўсюдам экстрэмісцкай інфармацыі.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў