Рэдактар сайта «Рэальны Брэст» сам прыйшоў у РАУС па справе, а там яго жорстка збілі


Дзяніс Марук, рэдактар сайта «Рэальны Брэст» прыйшоў у РАУС аднавіць ліцэнзію на валоданне паляўнічай зброяй. Замест гэтага, яго жорстка збілі і здзекаваліся за тое, што на адным з маршаў недармаедаў ён паказаў сярэдні палец аднаму з міліцыянтаў.

Яго нават не выклікалі позвай, а калі ён з’явіўся сам, паставіліся як да тэрарыста.

«Замест канструктыўнага дыялогу ў Ленінскім РАУС мяне збівалі, душылі, білі па нырках, білі пальцам у вока, закрывалі нос і рот, лыжку ўстаўлялі і калупалі ёй там, здзекаваліся, калі я задыхаўся і больш за ўсё лютаваў гэты маёр», паведаміў Дзяніс.

Як паведамляе baj.by, Дзяніс Марук будзе пісаць скаргу ў пракуратуру. Ён зняў пабоі і будзе абскарджваць дзеянні міліцыянтаў, якія безпадстаўна ўжылі супраць яго сілу.

ВЧ, belsat.eu паводле baj.by

 

Стужка навінаў