Рэчы асуджанага да смяротнага пакарання прыйшлі па пошце з невядомага адрасу


Маці Ігара Гершанкова, якога суд прыгаварыў да смяротнага пакарання, атрымала па пошце рэчы сына. Адрас адпраўшчыка паштовай скрыні пазначаны горад Глуск Магілёўскай вобласці з канкрэтнай вуліцай і домам, а пячаткі на капэрце сведчаць, што пасылка адпраўлена з гарадскога пасёлку Акцябрскага Гомельскай вобласці.

Пасля атрыманай інфармацыі пра расстрэл іншага асуджанага па справе «чорных рыэлтараў» Сямёна Беражнога 28 лістапада, жанчына мела намер патрапіць на прыём да начальніка СІЗА №1, каб даведацца пра лёс сына. Але ёй паведамілі, што нібыта Ігар Гершанкоў выбыў з СІЗА з рэчамі. Больш інфармацыі ёй не далі, сказалі па ўсім пытанням звяртацца ў Вярхоўны суд, адкуль яе накіравалі ў Магілёўскі абласны суд. Там яна атрымала пацверджанне, што «прысуд прыведзены ў выкананне».

Цяпер жанчына ў разгубленасці і не ведае, як разумець дзіўныя адрасы на паштовай скрыні. Яна збіраецца ехаць шукаць сына па пазначаным адрасам.

Праваабаронцы «Вясны» паспрабавалі разабрацца, якім чынам на цэтліку пасылкі пазначаны менавіта адрас у Глуску. Тым больш, для гэтага на сайце «Белпошты» існуе паслуга «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі».

Выявілася, што насамрэч пасылка з рэчамі была адпраўлена з г.п Акцябрскі Гомельскай вобласці, у чым лёгка пераканацца паглядзеўшы на скрыншот з сайта.

Hавiны
Чарговы смяротны прысуд выкананы ў Беларусі
2018.11.27 19:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў