Рэчаіснасць паўстае з мараў. Ролік «Белсату» да 100-годдзя БНР


Рэжысёр кліпу Арцём Лобач

Ужо ў гэтую нядзелю, 25 сакавіка, Беларусь святкуе стагоддзе Беларускае Народнае Рэспублікі. З гэтае нагоды «Белсат» падрыхтаваў адмысловы прома-ролік. Глядзіце і дзяліцеся з сябрамі!

Мы падрыхтавалі для вас адмысловы святочны тыдзень да 100-годдзя БНР. Вашай увазе – праграмы, дакументальныя фільмы і рэпартажы «Белсату» пра падзеі ды асобаў, якія паўплывалі на паўстанне беларускае тоеснасці.

25 сакавіка а 12:00 мы рыхтуем трансляцыю і сямігадзінны наўпроставы эфір з Маршу годнасці і волі ды з канцэрту ля Опернага тэатру ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Назірайце за святам незалежнасці онлайн. Святкуйма Дзень Волі разам!

Чытайце таксама:

Стужка навінаў