Да 101 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі гурт Recha падрыхтаваў адмысловы падарунак сваім прыхільнікам.
Каманда прадставіла «Хвалі любові» (кампазіцыю, якую спявалі на адборы Еўрабачання) і песню «Скарына» – гісторыю пра тутэйшага рызыканта, супер-героя, які рушыў да мэты насуперак ныццю, цемрашалам, акалічнасцям.
30/03 – акустыка ў карчме Жаваны Крот, Зыбіцкая 6.
21/04 – канцэрт-прэзентацыя альбому «Žyvak» рок-клуб TNT, Рэвалюцыйная 9.