Рэальныя прыбыткі беларусаў абнавілі антырэкорд


Белстат падлічыў, колькі ў сярэднім зараблялі беларускія працаўнікі ў студзені-лістападзе мінулага года.

Выявілася, што ў параўнанні з тым жа перыядам 2015 года рэальныя прыбыткі ўпалі на 7,5 % – гэта антырэкорд, калі паглядзець, як змяншаліся прыбыткі ў параўнанні з папярэднім годам. Напрыклад, у студзені-кастрычніку 2016 года рэальныя даходы насельніцтва знізіліся на 7,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, у студзені-верасні – на 7,2 %.

Урад планаваў, што па выніках мінулага года рэальныя даходы павінныя павялічыцца на 0,5% да паказніка 2015 года. Звестак за ўвесь мінулы год пакуль няма, але ўжо цяпер можна меркаваць, што прагноз ураду наўрад ці збудзецца.

У такой сітуацыі беларусы вымушаныя выдаткоўваць свае ашчаджэнні. Пры гэтым адбываецца адток валюты як з банкаўскіх укладаў, гэтак і з хатніх хованак. Прынамсі, пра гэта сведчыць банкаўская статыстыка за мінулы год. І, паводле адмыслоўцаў, таіць ашчаджэнні беларусаў будуць яшчэ цягам двух-трох гадоў.

Падрабязней пра гэта – у нашымі відэаматэрыяле:

Даведка. Рэальныя наяўныя прыбыткі насельніцтва – адзін з галоўных эканамічных паказнікаў, па якім вызначаецца дабрабыт грамадзянаў. Разлічваецца, як розніца паміж усімі грашовымі прыбыткамі насельніцтва і абавязковымі плацяжамі (падаткамі, зборамі і ўзносамі, якія скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі).

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў